Для ліквідацыі наступстваў урагану давядзецца высечы амаль 60 га лесу
Шквалісты ўраганны вецер прайшоў па тэрыторыі краіны 17 і 19 траўня.
Для ліквідацыі яго наступстваў лясгасам Беларусі давядзецца правесці суцэльныя санітарныя высечкі на 57,7 га. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара Міністэрства лясной гаспадаркі Ружэну Навіцкую.
Паводле папярэдніх звестак, з-за ўраганаў у лясным фондзе пашкоджана амаль 16 тысяч кубаметраў драўніны. Акрамя таго, ёсць шмат адзінкавых пашкоджанняў дрэваў. Іх агульны аб'ём складае каля 4,2 тысяч кубаметраў.
Моцны вяцер пашкодзіў насаджэнні ў дзевяці лясгасах. Найбольш пацярпеў лес у Гомельскім лясгасе. Таксама моцна пацярпелі Магілёўскі, Чавускі і Быхаўскі лясгасы.
Лес на высечаных плошчах пасля адновяць.