Для арэндных электрасамакатаў у Мінску ўводзяцца абмежаванні

Сервісы кікшэрынгу ўлічылі ўсе абмежаванні
Для арэндных электрасамакатаў у Мінску ўводзяцца абмежаванні. Зон абмежавання для перамяшчэння на СПМ стала больш. Да іх адносяцца ўсе ўстановы адукацыі, скверы, паркі, станцыі метро.
Абмежаваная хуткасць руху:
- у межах першага кальца — да 15 км/г,
- у межах другога кальца — да 17 км/г,
- астатні Мінск у межах МКАД — да 20 км/г;
- 200 аварыйна небяспечных участкаў — да 7 км/г.
"У канцы мінулага сезону такіх зон было 47. Сярод іх — аварыйна небяспечныя скрыжаванні, дзе адбываліся ДТЗ са сродкамі персанальнай мабільнасці. Сёлета такіх участкаў будзе 200, — кажа намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч. — Гэта не толькі буйныя праспекты, але і спальныя мікрараёны. Участкі выбралі па выніках аналізу аварыйнасці за апошнія тры гады".
Адзначаецца, што сервісы кікшэрынгу ўлічылі ўсе гэтыя абмежаванні праз налады праграм. У выніку электрасамакат не паедзе хутчэй патрабаванай хуткасці і спыніцца ў зоне забароны праезду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.