Дар'ю Лосік прызналі палітзняволенай

Дар'я Лосік / Скрыншот з відэа
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 6 чалавек. Гэта — Дар'я Лосік, Юлія Юргілевіч, Валянцін Самасюк, Яўген Карпаў, Максім Стасюк, Аляксандр Айнутдзінаў. Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення. Агулам у нашай краіне ўжо налічваецца 1357 палітвязняў.
Жонку палітвязня Ігара Лосіка Дар'ю Лосік затрымалі раніцай 18 кастрычніка ў Баранавічах. Яе, як і адваката з Гродна Юлію Юргілевіч, абвінавачваюць у “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”.
Самасюк асуджаны да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за адпраўку ў Telegram-чат, прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем", некалькіх здымкаў чыгуначнай тэхнікі. Карпаў асуджаны за намер далучыцца да абаронцаў суверэннай Украіны. За такі ж намер узятыя пад варту Айнутдзінаў і Стасюк. Апошняга таксама абвінавачваюць "ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.