У Гродне затрымалі адваката Юлію Юргілевіч
У Гродне затрымалі адваката Юлію Юргілевіч. Днямі дома ў яе прайшоў ператрус, паведамляе @pagoniagrodna.
Юргілевіч працуе адвакатам амаль два дзесяцігоддзі. Яна абараняла ў судзе беларускіх палітвязняў. Сярод іх — Алесь Пушкін, Ігар Банцар, Арцём Баярскі. 23 лютага 2022-га Юлію Юргілевіч выключылі са складу Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў за "сістэматычныя парушэнні заканадаўства".
Па некаторых звестках, затрыманне адбылося пасля вяртання Юргілевіч у Беларусь.