Дарогі ў Мінску зімой будуць пасыпаць... цукрам
Новы рэагент распрацавалі беларускія навукоўцы. Вадкасць будзе дадавацца ў старую сумесь, што значна палепшыць яе якасці.
Афіцыйную назву яшчэ не прыдумалі, не было часу — амаль што год спецыялісты займаліся распрацоўкамі і тэстамі. Як адзначае Першы тэлеканал, новая сумесь не псуе абутак, на ім больш не будзе ніякіх белях плямаў, яна не будзе забруджваць і аўтамабілі. Да таго ж яна антыкаразійная, а значыць, жалезныя люкі ды і самі машыны не заржавеюць, прынамсі не ад гэтага рэагенту.
Вытворчасць салодкай сумесі танная. Новы рэагент робяць на аснове меласы, менавіта так называется патака, якая застаецца пасля вытворчасці цукру. Выпрабаванне цукровага рэагенту правядуць на сталічных вуліцах.
Фота — bymedia.net