Дакументаліст Манскі пра выбары: Нібыта выйграў у латарэю, а арганізатары збеглі

Віталь Манскі / Прэс-служба кінафестывалю імя Андрэя Таркоўскага
"Я думаю, што сілавы сцэнар ужо развіваецца па поўнай праграме. Усе заявы — гэта нейкая падрыхтоўка грамадства да моманту, калі таемнае стане відавочным", — адказвае дакументаліст, прэзідэнт фестывалю "АРТДОКФЕСТ" Віталь Манскі на пытанне "Новай газеты" пра магчымае ўмяшанне Расіі у беларускія пратэсты.
"Расіі, у тым уяўленні, у якім яе рэалізуе Крэмль, гэта безумоўна трэба. Іх стратэгія развіцця краіны — гэта, умоўна кажучы, аднаўленне "Імперыі зла", біпалярнага свету. Яму патрэбен свет без свабод, без дэмакратыі, без правоў чалавека. У гэтай парадыгме Расіі, вядома, трэба не адпускаць свае былыя сатэліты ў вольнае плаванне і ўтрымліваць іх. А ўтрымліваць у несвабодзе можна толькі несвабодай", — лічыць ён.
У матэрыяле "Новай" пра тое, ці гатовая Расія да сілавога сцэнару ў Беларусі са сваім актыўным удзелам, разважаюць прадстаўнікі расійскай інтэлігенцыі: Лія Ахеджакава, Леў Панамароў, Гары Бардзін, Уладзімір Мірзоеў і іншыя.
27 жніўня Уладзімір Пуцін заявіў, што Аляксандр Лукашэнка папрасіў яго "сфармаваць пэўны рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў". "І я гэта зрабіў. Але мы дамовіліся таксама, што ён не будзе выкарыстаны да таго часу, пакуль сітуацыя не будзе выходзіць з-пад кантролю", — дадаў Пуцін.
На фоне масавых пратэстаў у Беларусі Лукашэнка і Пуцін некалькі разоў стэлефаноўваліся. Верагодна, просьба Лукашэнкі аб сілавым умяшанні Расіі ў беларускі парадак дня прагучала падчас адной з такіх размоў.
"І мы з ім дамовіліся: пры першым жа нашым запыце будзе аказаная ўсебаковая дапамога па забеспячэнні бяспекі Рэспублікі Беларусь", — раней анансаваў гатовасць Расіі дапамагчы Аляксандр Лукашэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.