ДАІ: з-за галалёдзіцы на дарогах трэба быць асцярожней
Слізкія дарогі могуць стаць прычынай ДТЗ / Еўрарадыё
На дарогах 2 студзеня чакаецца галалёдзіца. У многіх раёнах днём — галалёд. Ускладніць рух можа снег, а месцамі снег з дажджом.
ДАІ нагадвае аб неабходнасці быць вельмі асцярожнымі на дарогах. Кіроўцам нават на невялікай хуткасці нельга рухацца рэзка.
— Любыя рыўкі і рэзкія рухі практычна гарантавана прыводзяць да зрыву вядучых колаў і намеці аўтамабіля. Асабліва небяспечны галалёд на мастах, эстакадах, высокіх насыпах, а таксама на пад'ездах да прыпынкаў грамадскага транспарту, скрыжаваннях і пераходах. Лёд тут утвараецца нярэдка нават тады, калі яго няма на астатніх участках дарогі. Тармазіць на такіх участках вельмі небяспечна, — піша ДАІ.
Слізкая дарога небяспечная і для пешаходаў, таму да праезнай часткі варта набліжацца акуратна. Паколькі аўтамабіль нельга спыніць імгненна, пры пераходзе дарогі трэба пераканацца, што кіроўцы ўжо спыніліся, каб прапусціць вас.