ДАІ раіць адмовіцца ад дальніх паездак на сваіх аўто на час моцных маразоў

ДАІ раіць адмовіцца ад дальніх паездак на сваіх аўто на час моцных маразоў

У сувязі з прагназаванымі моцнымі маразамі да –30 градусаў Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе аўтааматарам устрымацца ад дальніх паездак на ўласным транспарце. Асабліва гэта тычыцца аўтамабіляў з дызельным рухавіком.

Калі ж узнікла гранічная неабходнасць ехаць, то трэба старанна праверыць аўтамабіль і пераканацца ў яго тэхнічнай спраўнасці, каб не апынуцца на пустой дарозе ў небяспечнай сітуацыі.

Абавязкова трэба праверыць узровень тэхнічных вадкасцяў у аўтамабілі, звярнуць увагу на акумулятар. Таксама важна цёпла апрануцца, не забыць узяць у дарогу заражаны мабільны тэлефон, буксіровачны трос, лапату і тэрмас з гарачай гарбатай.  

Апроч таго, у ДАІ нагадваюць пра неабходнасць датрымлівацца правілаў дарожнага руху. Падчас руху нават на невялікай хуткасці варта памятаць пра галалёд і пазбягаць рэзкіх рухаў пры пераключэнні перадач, разгоне, тармажэнні і манеўраванні.