ДАІ Мінска з 16 траўня ўзмацняе кантроль за грамадскім транспартам

ДАІ Мінска з 16 траўня ўзмацняе кантроль за грамадскім транспартам

Дзяржаўтаінспекцыя Мінска з 16 траўня ўзмацняе кантроль за грамадскім транспартам. На працягу дзесяці дзён будзе праходзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, які атрымаў назву "Аўтобус".

Як інфармуе тэлеканал АНТ, супрацоўнікі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама засяродзяць увагу на папярэджанні аварый з удзелам грамадскага транспарту. Яны правераць тэхнічны стан транспартных сродкаў, якія задзейнічаны ў перавозках пасажыраў у сталіцы.

Адзначаецца, што за студзень-красавік 2016 года ў Мінску адбыліся 17 ДТЗ з удзелам аўтобусаў і маршрутных таксі. Гэта на 7 аўтааварый больш, чым было ў першыя чатыры месяцы мінулага года. Сёлета ў згаданых дарожна-транспартных здарэннях загінулі тры чалавекі, а 20 атрымалі траўмы.