Дачку рэпрэсаванага паэта Маю Кляшторную выпісалі з бальніцы
Мая Кляшторная / "Наша Ніва"
Дачку рэпрэсаванага паэта Маю Кляшторную выпісалі з бальніцы. Пра гэта ў сацсетках паведаміла яе ўнучка Хрысціна.
"Бабуля дома! Пачуваецца добра. Усім вялікі дзякуй", — напісала яна.
Як распавядала Еўрарадыё, тыдзень таму Мая Кляшторная трапіла ў рэанімацыю. У яе было малакроўе.
Мая — дачка паэта Тодара Кляшторнага, расстралянага ў 1937 годзе. Ёй 87 гадоў. Яна вядомая архітэктарка, была навуковай кіраўніцай мемарыялу "Курапаты".