Дачка экс-кіраўніцы Нацбанка пастаўляе рыбу ў калоніі і войска

Рыба, ілюстрацыйнае фота

Рыба, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, СІЗА, лякарні і вайсковыя часці. Бізнес на слязах і дзяржаўных кантрактах яна разгарнула пад брэндам "Белае мора", высветлілі расследвальнікі "Бюро".

Надзея Ермакова — колішняя старшыня Нацбанка, а цяпер член прэзідыума Усебеларускага народнага сходу. У 2020 годзе яна часова кіравала "Белгазпрамбанкам" пасля затрымання Віктара Бабарыкі ды іншых яго топаў.

Дачка Ермаковай Юлія Кухарэнка разам з мужам і яго бацькам валодае кампаніяй "Белае мора". Гэтая фірма – адзін з нешматлікіх імпарцёраў рыбы і морапрадуктаў у Беларусь.

"Белае мора" возіць у Беларусь пераважна рыбныя прадукты расійскіх кампаній. Самыя буйныя закупы сёлета зрабілі Памежны камітэт, Дэпартамент выканання пакаранняў МУС і ўнутраныя войскі.

У 2024 годзе выручка кампаніі склала 75 млн рублёў, а чысты прыбытак — 1,4 млн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.