Да пенсіянера прыйшоў “сантэхнік” і абрабаваў яго кватэру (відэа)
Зламыснік аглушыў 75-гадовага мужчыну электрашокерам.
У Мінску рабаўнік прабраўся ў кватэру да 75-гадовага пенсіянера, назваўшыся сантэхнікам. Зламыснік прыдумаў праўдападобную нагоду: маўляў, кватэру суседзяў затапіла, таму ён павінен паглядзець санвузел. Трапіўшы ў кватэру, рабаўнік пачаў патрабаваць у гаспадара грошы, аглушыў яго электрашокерам і некалькі разоў ударыў. Ілжэсантэхнік скраў 3,7 мільёна рублёў і 5 тысяч долараў наяўнымі, а таксама 9 залатых вырабаў і 2,6 мільёна на банкаўскіх картах.
На момант здзяйснення злачынства мужчына сапраўды працаваў у камунальнай службе. Там ён узяў уніформу, якую выкарыстаў пры абрабаванні. Каб схаваць твар, ён выкарыстаў медыцынскую маску. Пасля здзяйснення злачынства фігурант справы звольніўся з працы і патлумачыў, што нібыта знайшоў высокааплатную працу ў Расіі. Затым ён з’ехаў у Маскву і заклаў там у ламбардзе скрадзеныя ўпрыгожанні. У Беларусь зламыснік вярнуўся напярэдадні свайго дня народзінаў — тады яго і затрымалі праваахоўнікі.
Высветлілася, што затрыманы два гады таму працаваў на адным прадпрыемстве з жонкай пацярпелага пенсіянера і меркаваў, што ў кватэры могуць быць грошы і каштоўнасці. “Сантэхніка” ўзялі пад варту, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкаму.