Да аховы выбарчых участкаў у Беларусі далучаць моладзевыя атрады БРСМ
  Байцы моладзевых атрадаў БРСМ / СТБ
На ахову парадку на выбарчых участках 25 лютага адправяць байцоў моладзевых атрадаў БРСМ, перадае тэлеканал СТБ.
300 чалавек прайшлі дадатковую падрыхтоўку на вучэбна-метадычным зборы ў вайсковай часці 3214 у мінскім Уруччы. Паведамляецца, што бээрэсэмаўцы прайшлі навучанне па асновах права і заканадаўства, вывучалі медпадрыхтоўку, авалодвалі навыкамі абыходжання са зброяй. Таксама яны прайшлі некалькі элементаў курсу маладога байца.
Падчас абвешчаных рэжымам "выбараў" бээрэсэмаўцы будуць дапамагаць міліцыянтам.