Да +30 будзе ў аўторак па Гомельшчыне

Лета / t.me/kleck_bel/
У аўторак, 22 ліпеня, у Беларусі чакаецца ўначы невялікая, а ўдзень — пераменная воблачнасць.
Уначы месцамі па паўночным усходзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі, а ўдзень па паўднёва-заходняй палове — у многіх раёнах прагрымяць навальніцы. Удзень у асобных раёнах пры навальніцах прагназуюцца моцныя залевы і град. Вецер будзе пераменных напрамкаў, уначы — слабы, удзень — умераны, пры навальніцах — парывісты. Удзень месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру, парывамі да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Уначы тэрмометры пакажуць 13-19 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да 23-29 градусаў цяпла, па Гомельскай вобласці на большай частцы тэрыторыі чакаецца +30 градусаў.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.