Уладзімір Пуцін набірае на выбарах 76,65% галасоў

Уладзімір Пуцін набірае на выбарах 76,65% галасоў

Цэнтрвыбаркам Расіі падлічыў 99% бюлетэняў на выбарах прэзідэнта Расіі. Як паведамляе РБК, Уладзімір Пуцін набраў 76,65% галасоў. За яго прагаласавалі больш за 55 мільёнаў расіян. (Для параўнання нагадаем, што на выбарах 2015 года Аляксандр Лукашэнка, згодна з афіцыйнымі звесткамі, набраў 83,47% галасоў.)

Другое месца займае кандыдат ад КПРФ Павел Грудзінін — 11,82%. Замыкае тройку лідараў кіраўнік ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, які мае 5,68% галасоў. За Ксенію Сабчак прагаласавалі 1,66% выбаршчыкаў, Рыгора Яўлінскага — 1,04%, Барыса Цітова — 0,75%, Максіма Сурайкіна — 0,68%, Сяргея Бабурына — 0,65%.

Як вядома, Аляксея Навальнага, які прадстаўляе пратэстны электарат, не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты.

Яўка выбарцаў, паводле звестак расійскага ЦВК, перавысіла 67%. 

На прэс-канферэнцыі ў сваім штабе Пуцін заявіў, што пакуль не мае планаў рэформы Канстытуцыі краіны. Таксама абверг ён звесткі, быццам збіраецца ўдзельнічаць у выбарах 2030 года. "Паслухайце мяне, мне здаецца, тое, што вы кажаце, — гэта крышку смешна. Давайце палічым: я што, да 100 гадоў тут буду сядзець? Не", — заявіў кіраўнік Расіі.

Пуцін паабяцаў, што пра змены ва ўрадзе паведаміць пасля інаўгурацыі.