ЦРУ плануе істотна скараціць колькасць супрацоўнікаў
Скарачэнне персаналу закране і іншыя разведвальныя ўпраўленні ЗША / Bloomberg
Адміністрацыя Дональда Трампа плануе маштабныя скарачэнні ў разведвальных агенцтвах ЗША, піша The Washington Post са спасылкай на крыніцы.
Запланаваныя скарачэнні ўключаюць 1200 пасад у ЦРУ, а таксама тысячы іншых пасад у іншых падраздзяленнях разведвальнай супольнасці ЗША. У тым ліку — у Агенцтве нацыянальнай бяспекі, якое займаецца прадухіленнем тэрактаў на тэрыторыі краіны.
Паводле слоў крыніц, скарачэнне колькасці персаналу плануецца правесці на працягу некалькіх гадоў.