Ціханоўская павіншавала Украіну і Малдову з рашэннем саміту ЕС
У Кіеве лічаць, што гэта перамога не толькі Украіны, але і ўсёй Еўропы / unian.net
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская павіншавала Украіну і Малдову з рашэннем ЕС пра пачатак перамоваў аб уступленні, а Грузію — з атрыманнем статусу кандыдата. Яна назвала гэты дзень гістарычным.
"Мы з нецярпеннем чакаем таго дня, калі беларусы таксама змогуць вярнуцца ў еўрапейскую сям'ю", — напісала Ціханоўская ў сацсетцы Х.
Пра рашэнне па Украіне, Малдове і Грузіі стала вядома напярэдадні па выніках першага дня саміта ЕС. Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі назваў яго перамогай не толькі Украіны, але і ўсёй Еўропы.
Leaders have decided to open accession negotiations with Ukraine and Moldova and to grant candidate status to Georgia.
— Ursula von der Leyen (@vonderleyen) December 14, 2023
A strategic decision and a day that will remain engraved in the history of our Union
Proud that we have lived up to our promises and delighted for our partners