Ціханоўская патлумачыла, чаму не каментуе звесткі пра знікненне Мельнікавай

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё
Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская патлумачыла, чаму яна не выказваецца пра справу зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.
"Мы ўсе перажываем і турбуемся, але ў такіх абставінах я не хацела б спекуляваць на гэтую тэму. Цяпер расследаваннем займаецца польская паліцыя і пракуратура. Я ўдзячная ўсім, хто робіць намаганні па пошуку Анжалікі", — заявіла Ціханоўская.
Яна заклікала ўсіх памятаць пра меры бяспекі і не забываць берагчы і падтрымліваць адзін аднаго.
Пра знікненне Анжалікі Мельнікавай стала вядома 26 сакавіка. Яе былы муж выехаў у Беларусь. Разам з ім цяпер знаходзяцца дзве малалетнія дачкі Мельнікавых. Пра месцазнаходжанне самой Анжалікі звестак няма. У Польшчы яе вышукам займаўся элітарны аддзел забойстваў варшаўскай паліцыі, цяпер далейшы лёс расследавання вырашае пракуратура.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.