Ціханоўская і Навальны — галоўныя прэтэндэнты на Нобелеўскую прэмію міру
Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya
Святлана Ціханоўская і Аляксей Навальны ўзначальваюць шорт-ліст кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію міру. Свой спіс кандыдатаў апублікаваў дырэктар нарвежскага Інстытута даследавання праблем міру Хенрык Урдал.
Ціханоўскую прадстаўляюць як лідарку беларускага дэмакратычнага руху. Адзначаецца яе роля ў негвалтоўным супраціве ў Беларусі. Навальны — расійскі апазіцыйны дзеяч, які знаходзіцца ў зняволенні ў РФ.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру будзе названы 7 кастрычніка ў Осла.
Летась Святлана Ціханоўская таксама была сярод кандыдатаў на атрыманне прэміі міру, але яе ў выніку ўручылі галоўнаму рэдактару расійскай "Новой газеты" Дзмітрыю Муратаву.
Алексей Навальный в заключении / ТАСС