Ціханоўская заклікала свет падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі
Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya
Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская рэзка адрэагавала на візіт Аляксандра Лукашэнкі ў М’янму і яго перамовы з в.а. прэзідэнта, старшынём Камісіі нацыянальнай бяспекі і міру Мін Аун Хлайнам.
— Пакуль тыраны дапамагаюць адзін аднаму грашыма, зброяй і тэхналогіямі, дэмакратычны свет павінен узмацніць падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл і Урада нацыянальнага адзінства М’янмы, — напісала Ціханоўская ў сацсетцы Х.
Палітык падкрэсліла, што сустрэча Лукашэнкі і Мін Аун Хлайна "не дыпламатыя, а сустрэча двух ізаляваных дыктатараў, якіх падтрымлівае Пуцін".
— Абодва рэжымы трымаюцца на гвалце, страху і хлусні. Яны не прадстаўляюць ні Беларусь, ані М’янму, — дадала яна.