Чакаем добрых навінаў пра палітвязняў бліжэйшымі тыднямі — Ціханоўская

Брыфінг Аб'яднанага пераходнага кабінета ў Варшаве

Брыфінг Аб'яднанага пераходнага кабінета ў Варшаве / Еўрарадыё

Бліжэйшымі тыднямі можна чакаць добрыя навіны пра беларускіх палітвязняў. Пра гэта на брыфінгу 24 лістапада ў Варшаве паведаміла кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская.

Яна расказала пра размову са спецпрадстаўніком Дональда Трампа Джонам Коўлам, які цяпер працуе над вызваленнем новай групы беларускіх палітвязняў.

Паводле Ціханоўскай, заходнія палітыкі ў наступным годзе працягнуць падтрымліваць беларускія дэмсілы. У цэнтры гэтай падтрымкі будуць палітвязні, медыі, культурныя ініцыятывы.

Акрамя таго Аб'яднаны пераходны кабінет звернецца да адміністрацыі Дональда Трампа, урадаў краінаў Еўрасаюза і Вялікабрытаніі "з прапановай аб правядзенні палітычнай канферэнцыі, прысвечанай вырашэнні глыбокага ўнутрыпалітычнага крызісу і спрыянню пачатку нацыянальнага дыялогу ў Беларусі". Заява пра гэта прынятая на сённяшнім пасяджэнні АПК, расказаў падчас брыфінгу ў Варшаве намеснік кіраўніцы кабінета Павел Латушка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.