Ціханоўская просіць Партугалію растлумачыць зняцце абароны з беларусаў з Украіны

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya

Офіс Святланы Ціханоўскай накіраваў запыт ва ўрадавыя структуры Партугаліі пасля рашэння аб зняцці часовай абароны з беларусаў, якія прыбылі туды з Украіны пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі. Запыт быў падрыхтаваны па выніках сустрэчы Ціханоўскай з беларускай дыяспарай, у тым ліку прадстаўнікамі ІТ-сектара. Візіт у Партугалію адбыўся 10–11 лістапада, падчас якога лідарка дэмакратычных сіл Беларусі прыняла ўдзел у канферэнцыі Web Summit 2025.

Паводле звестак офіса, мясцовыя ўлады патрабуюць ад гэтай катэгорыі беларусаў пакінуць краіну цягам 20 дзён. Аднак многія з іх раней уцяклі з Беларусі праз рэпрэсіі пасля пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, таму вяртанне на радзіму або дэпартацыя з’яўляюцца для іх рэальнай небяспекай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.