Ці гатовыя беларусы жыць па законе “Аб гендарнай роўнасці” — эфір

Ірына Сідорская

Ірына Сідорская / Еўрарадыё

У скарбонку заканадаўчай базы Новай Беларусі пакладзены яшчэ адзін праект —закона “Аб гендарнай роўнасці”. Паводле распрацоўчыкаў гэтага праекта, прапанаваны закон “вызначае прававы і сацыяльны падмурак справядлівай гендарнай палітыкі”, а таксама “мераў, якія забяспечваюць выкананне прынцыпаў гендарнай роўнасці на ўсіх узроўнях дзяржаўнага і грамадскага жыцця”. 

Ці час зараз распрацоўваць праекты законаў Новай Беларусі ва ўмовах, калі цалкам не зразумела, калі ў нас тая Новая Беларусь здарыцца? Якія мэты пераследуюць стваральнікі закона і якія асноўныя нормы і патрабаванні ў яго закладаюць? Ці гатовае беларускае грамадства да такога закона ў жыцці і якое пакаранне ў адпаведнасці з гэтым законам чакае арганізатараў умоўнага “Мужчынскага форума”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.