Ці атрымаецца ў ганцоў Лукашэнкі дагрукацца да еўрапейскіх палітыкаў — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / CNplus

Выданне Berliner Zeitung днямі надрукавала артыкул экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Дзмітрыева, які заклікаае еўрапецаў да перамоваў з Лукашэнкам. І наракае на санкцыі, якія шкодзяць выключна шараговым беларусам. Не спыняе распавядаць на любых магчымых замежных пляцоўках пра “бязлітасныя і безсэнсоўныя еўрапейскія санкцыі ў дачыненні да Беларусі” і былы лідар кагорты “маладых ваўкоў Макея” Яўген Прэйгерман. Усё часцей ля дзвярэй розных еўрапейскіх структур сустракаюць рэжымных ганцоў з Мінска. Адначасова ўсё больш аргрэсіўна раводзяць сябе тыя мігранты, якія імкнуцца патрапіць ў ЕС з тэрыторыі Беларусі.

Чым выкліканая цікавасць нямецкіх (і не толькі) СМІ да спікераў, якія агучваюць пра-лукашэнкаўскія наратывы і наколькі гэтыя публікацыі сапраўды заўважныя? Чаго з дапамогай публікацый імкнецца дасягнуць рэжым Лукашэнкі і ці гатовая Еўропа далучыцца да амерыканскага трэку перамоў з Мінскам? Што стаіць за зменамі беларускага заканадаўства датычна ваеннага становішча? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 12:00. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.