Чыноўнікі пазбавілі беларусаў права скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН
Апошні год ўлады ўвогуле ігнаруюць лісты ААН наконт парушэння правоў беларусаў / Еўрарадыё
Беларусы больш не змогуць скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН. Палата прадстаўнікоў дэнансавала пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Скрыншот рашэння беларускіх чыноўнікаў / pravo.by
Застаецца магчымасць падаваць скаргі ў Камітэт супраць катаванняў. Але, як паказвае практыка, наўрад ці гэта нешта зменіць.