Чыноўнік фіктыўна працаўладкаваў жонку і 15 гадоў атрымліваў яе заробак
Распачатая крымінальная справа ў дачыненні намесніка начальніка ЖЭУ Упраўлення дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Мінгарвыканкама.
Жыхару Радашковіцкага раёна інкрымінуецца "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае ў буйным памеры". Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Паводле папярэдніх дадзеных следства, падазраваны яшчэ ў 1999 годзе ўладкаваў на працу ў сваё Жыллёва-эксплуатацыйнае ўпраўленне жонку і ад таго часу рэгулярна атрымліваў за яе заробак. Сама жонка на працы, нібыта, не паказвалася.
За 15 гадоў чыноўнік скраў больш за 48 мільёнаў рублёў (каля 5 тысяч долараў), паведамляе "Ежедневник".
Крымінальная справа супраць кіраўніка ВНУ Міністэрства гандлю (фота)