Чыноўніца складала фіктыўныя пратаколы на пенсіянераў і сама плаціла штрафы

Кіраўніцу справамі аднаго з сельскіх выканкамаў падазраюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. 35-гадовая жанчына для павышэння рэйтынгавых паказчыкаў у працы незаконна склала некалькі пастановаў аб накладанні штрафаў на жыхароў вёскі, пенсіянераў. Але тыя нават не ведалі пра гэта — выпісаныя штрафы работніца сельскага выканкама аплаціла сама.


 

Як адзначае БелаПАН, пакуль расследуецца справа, жанчына працягвае працаваць у выканкаме.
 

Падобны выпадак здарыўся і ў Рагачове. Там супрацоўнік землеўпарадкавальнай службы ў пагоні за паказчыкамі склаў 168 фіктыўных пратаколаў на грамадзян, якія і не ведалі пра дапушчаныя "парушэнні". Выпісаныя штрафы работнік аплачваў самастойна. У дачыненні да службовай асобы была распачатая крымінальная справа па артыкуле "перавышэнне ўлады".
 

Фота — sb.by