Чым жыве беларуская прапаганда напярэдадні выбараў — стрым з Ірынай Сідорскай
Медыяэкспертка, прафесарка Ірына Сідорская / асабісты архіў
Героямі беларускай прапаганды апошніх месяцаў сталі Лукашэнка і Трамп. Але Трамп уступіў на пасаду і расчараваў Лукашэнку. Таму цяпер, імаверна, хвалебная рыторыка ў яго бок на беларускім тэлебачанні зменіцца на нехвалебную.
Чым яшчэ жыве беларуская прапаганда напярэдадні выбараў, разбіраемся з медыяэксперткай Ірынай Сідорскай.