Чыгуначная аварыя ў Бельгіі. Ёсць ахвяры (фота, відэа)

Чыгуначная аварыя ў Бельгіі. Ёсць ахвяры (фота, відэа)

У Бельгіі тры чалавекі загінулі і дзевяць атрымалі раненні пры сутыкненні пасажырскага і таварнага цягнікоў. Колькаасць ахвяраў можа расці.

Аварыя адбылася каля горада Эрмаль-Су-Уі ў правінцыі Льеж.

Цягнікі ішлі па адной і той жа каляіне. Пасажырскі цягнік заехаў у заднюю частку таварнага, перадаюць мясцовыя СМІ заяву прадстаўніка чыгуначнай кампаніі. Некалькі вагонаў пасажырскага цягніка атрымалі моцныя пашкоджанні.

У цягніку было каля 40 пасажыраў, на момант сутыкнення ён рухаўся з хуткасцю 90 кіламетраў за гадзіну. Два вагоны сышлі з рэек.

Прадстаўнікі ўладаў кажуць, што некаторыя пацярпелыя атрымалі цяжкія траўмы, іх даставілі ў шпіталь. Выратавальная аперацыя скончылася да дзвюх гадзін ночы па мясцовым часе.

9 самых буйных чыгуначных катастрофаў у Еўропе ў ХХІ стагоддзі