Чэмпіён Беларусі ФК БАТЭ выйграў у "Нафтана" — 2:1

Чэмпіён Беларусі ФК БАТЭ выйграў у "Нафтана" — 2:1

25 кастрычніка ў Беларусі прайшлі тры матчы 24-га тура футбольнага чэмпіянату краіны. БАТЭ, які датэрмінова выйграў чэмпіянат, на сваім полі святкаваў перамогу над наваполацкім "Нафтанам" — 2:1. Салігорскі "Шахцёр" упэўнена перамог "Віцебск" — 4:1, а "Гомель" прайграў "Слуцку" з лікам 1:3.

26 кастрычніка адбудуцца матчы паміж мінскім "Дынама" і мазырскай "Славіяй", а таксама гродзенскім "Нёманам" і брэсцкім "Дынама".

Становішча камандаў: БАТЭ — 59 ачкоў (24 гульні; розніца мячоў 39-10), "Дынама" Мн — 46 (23; 32-12), "Шахцёр" — 43 (24; 41-23), "Белшына" — 42 (24; 39-18), "Мінск" — 37 (24; 26-24), "Граніт" — 36 (24; 27-32), "Тарпеда-БелАЗ" — 34 (24; 28-26), "Нафтан" — 29 (24; 28-28), "Нёман" — 25 (23; 16-30), "Дынама" Бр — 24 (23; 21-37), "Слуцк" — 24 (24; 25-26 ), "Славія" — 23 (23; 29-44), "Віцебск" — 20 (24; 19-44), "Гомель" — 18 (24; 20-36).

Фота: архіў ФК БАТЭ