Чэмпіянат Беларусі па футболе заняў 36-е месца ў сусветным рэйтынгу

Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) склала традыцыйны сусветны рэйтынг найлепшых нацыянальных чэмпіянатаў па выніках 2014 года. Чэмпіянат Беларусі заняў у рэйтынгу 36-е месца і ўзняўся адразу на 24 пазіцыі ў параўнанні з 2013 годам.

Найлепшай па выніках году стала іспанская “прымера”: яна становіцца лідарам пяты год запар. Італьянская серыя “А” узнялася з 4-га месца на другое, а замыкае тройку лідараў англійская прэм’ер-ліга.

Што да бліжэйшых суседзяў Беларусі, то расійскі чэмпіянат заняў 12-е месца, украінскі — 19-е; Польшча на 39-м месцы, Латвія — на 65-м, Літва — на 71-м.