ChatGPT ашукаў юрыста — памылку выпадкова заўважыў суддзя
Заўсёды правярайце вынікі выдачы! / pixabay
Штучны інтэлект ашукаў адваката з Нью-Ёрка. Юрыст звярнуўся за дапамогай да інструментаў ChatGPT, але не праверыў яго адказы, піша ВВС.
Адвакат прадстаўляў інтарэсы мужчыны, які падаў у суд на авіякампанію. У справе ён пералічыў некалькі падобных кейсаў, каб давесці, што такія пазовы да кампаніі ўжо былі. Але суддзя выпадкова выявіў, што адвакат спасылаецца на прыклады спраў, якіх ніколі не існавала.
“Шэсць з пададзеных спраў здаюцца фіктыўнымі судовымі выракамі з фіктыйнымі цытатамі”, — прыйшоў да высновы суд.
Апынулася, што калега адваката, які дапамагаў з яму з пазовам, вырашыў не шукаць неабходных кейсаў самастойна. Ён папрасіў чат-бот зрабіць гэта за яго. І штучны інтэлект проста ўсё выдумаў!
Ашуканы чат-ботам юрыст паабяцаў ніколі больш не карыстацца прыладамі штучнага інтэлекту ў працы — не пераканаўшыся ў сапраўднасці вынікаў выдачы.
ChatGPT запусціўся ў лістападзе 2022 года, і ім карыстаюцца мільёны людзей. Ён можа адказваць на пытанні чалавечай мовай, імітаваць розныя стылі пісьма. Але з моманту запуску гэтага папулярнага чат-бота гучалі перасцярогі: калі мы будзем ставіцца да вынікаў яго пошуку недастаткова крытычна, рызыкуем атачыць сябе воблакам дэзынфармацыі.
Дарэчы, сам ChatGPT, адказваючы на запыты карыстачоў, папярэджвае, што інфармацыя можа быць недакладнай.