Чаму сёння няма наступлення на Украіну з Беларусі? Адказвае Шэйтэльман
Як будзе дзейнічаць украінская армія, калі Аляксандр Лукашэнка рызыкне адправіць беларускую армію ва Украіну? / Цензор.net
— Чаму сёння няма наступлення з Беларусі? Па адной простай прычыне: там разумеюць, што ў адказ Украіна знясе Беларусь. Не ў пераносным сэнсе, а літаральна, — лічыць палітолаг Міхаіл Шэйтэльман. — Ваенная моц Украіны цяпер несуадносная з тым, што было ў 2022 годзе. Гэта ўжо армія ў мільён чалавек. І яна не будзе, як тады, спыняцца на мяжы.
Што гаворыць на карысць гэтага сцэнару?
— У 2022-м, калі ўкраінскія войскі выбівалі расіян, яны спыніліся каля беларускай мяжы і не пераследавалі іх у глыб тэрыторыі. Цяпер сітуацыя абсалютна іншая.
Тады Украіна нават не адважвалася наносіць удары па тэрыторыі Расіі. Былі спрэчкі, ці можна ўвогуле бамбіць Крым — уласную тэрыторыю. Першы сур’ёзны ўдар па Крыму адбыўся толькі ў жніўні 2022 года. Цяпер усё змянілася. Украінская армія спакойна заходзіць у Курскую вобласць і бярэ там гарады. Тое, што раней здавалася немагчымым, стала рэальнасцю, — нагадаў Міхаіл.
У выпадку нападу з тэрыторыі Беларусі вайна пойдзе не па ўкраінскай зямлі — яна адразу перамесціцца ў Беларусь, і ЗСУ пойдуць на Мінск, упэўнены ўкраінскі палітолаг.
— На мяжы ўжо стаіць вялікі ўкраінскі кантынгент, ёсць дальнабойная зброя. Нават звычайныя HIMARS дасягаюць да бліжэйшых беларускіх гарадоў — па сутнасці, усё на подступах будзе выбіваць артылерыя. Украінскія войскі могуць пайсці і на Мінск — ніякіх сур’ёзных сіл, здольных абараніць Беларусь, няма. Армія — каля 60 тысяч чалавек, што для Украіны несур’ёзна.
Такой ёсць логіка таго, што адбываецца. Украіна акружаная Расіяй з трох бакоў: усход — РФ, поўнач — Беларусь, поўдзень раней быў прыкрыты расійскім флотам, але яго ўдалося патапіць, і цяпер там пагрозы фактычна няма, — лічыць Міхаіл Шэйтэльман.