Чаго чакаць Беларусі ад перамоваў Трампа з Пуціным на Алясцы — эфір

Антон Пянькоўскі

Антон Пянькоўскі / Еўрарадыё

Чаканні ад сустрэчы Трампа з Пуцінам у розных экспертаў дыяметральна супрацьлеглыя: адны перакананыя, што Трамп здолее прымусіць Пуціна да спынення агню і пачатку трохбаковых перамоў з удзелам Зяленскага (а магчыма, і прадстаўнікоў ЕС), іншыя лічаць, што Пуцін ізноў “перайграе” Трампа. За ўсімі гэтымі сапраўды важнымі для рэгіянальнай бяспекі падзеямі на задні план адыйшлі як тэма вызвалення беларускіх палітвязняў праз перамовы Мінска з Вашынгтонам, так і тэма Беларусі ўвогуле. 

Ці варта чакаць прарыву ад перамоваў на Алясцы і што на гэты конт мяркуюць у Белым доме? Як перамовы па спыненні вайны ва Украіне ўплываюць на беларускі перамоўны трэк з Вашынгтонам? Ці можа быць падтрыманая ў Белым доме ідэя беларускіх дэмсіл наконт правядзення круглага стала з рэжымам і ці ёсць у дэмсіл стратэгія адносна ЗША? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.