Чацвёрты год запар 25 сакавіка аб'яўлена Днём Волі Беларусі ў Вашынгтоне
Мэрыя Вашынгтона падтрымала святкаванне Дня Волі / x.com/Tsihanouskaya/
Чацвёрты год запар 25 сакавіка аб'яўлена Днём Волі Беларусі ў Вашынгтоне. Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская падзякавала за гэта мэру сталіцы ЗША Мюрыел Баўзер.
Мэр Вашынгтона штогод у сакавіку падпісвае дакумент, у якім адзначаецца, што ў гэты дзень “асобныя беларусы і цэлыя супольнасці аддаюць даніну павагі сваёй культурнай спадчыне і выступаюць за дэмакратыю, справядлівасць і фундаментальныя правы кожнага чалавека”.
У Дзень Волі беларусамі свету адзначаецца абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 года ў Менску дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.