ЦАХАЛ ліквідаваў лідэра "Хезбалы"
Забіты Хасан Насрала / vesty.co.il
Ізраільскія вайскоўцы заявілі ў суботу, што забілі Хасана Насралу, лідэра шыіцкай групоўкі "Хезбала", у выніку ўдару, нанесенага па Бейруце ў пятніцу, перадае Euronews.
Як паведамілі ў ЦАХАЛ дакладны авіяўдар быў нанесены ў той момант, калі кіраўніцтва "Хезбалы" збіралася ў сваёй штаб-кватэры ў Дахіе, на поўдзень ад Бейрута.
Насрала ўзначальваў "Хезбалу" больш за тры дзесяцігоддзі.