Былыя сілавікі: у МУС звольняць больш за 50% супрацоўнікаў цэнтральнага апарата
У Міністэрстве ўнутраных спраў плануецца звольніць больш за 50% супрацоўнікаў цэнтральнага апарата. Такую лічбу называе ініцыятыва былых сілавікоў.
У цэнтральным апараце працуюць каля 1000 чалавек. Пры гэтым звольніць плануецца, маўляў, больш за 500 з іх. Раней, як сцвярджаюць былыя сілавікі, звальненні мусілі адбыцца да 1 студзеня, цяпер іх адклалі да правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму.
Таксама яны паведамляюць, што "практычна вырашанае пытанне" наконт міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Яго нібыта заменяць за тое, што супярэчыў такім масавым звальненням у цэнтральным апараце. На яго месца прарочаць першага намесніка міністра — Юрыя Назаранку, які ў жніўні 2020-га камандаваў унутранымі войскамі.