Былыя кіраўнікі Літвы: у краіне трагічнае становішча, заставайцеся дома

Былыя кіраўнікі Літвы запісалі відэазварот да грамадзян сваёй краіны. Гэта — былы кіраўнік парламента, прафесар Вітаўтас Ландсбергіс, экс-прэзідэнты Валдас Адамкус і Даля Грыбаўскайтэ. Яны заклікаюць літоўцаў заставацца дома, паколькі з-за пандэміі каранавіруса ў Літве "трагічнае становішча".
Адамкус казаў пра перапоўненыя бальніцы і шматлікіх памерлых, Ландсбергіс — пра "нябачнага ворага" і штодзённыя смерці суайчыннікаў, Грыбаўскайтэ — пра неабходнасць выконваць уведзеныя "сур'ёзныя абмежаванні". З 16 снежня ў Літве абмежаваныя перасоўванні паміж населенымі пунктамі, дазволены кантакты толькі членаў адной сям'і. У краіне працуюць харчовыя крамы, аптэкі, салоны оптыкі.
"Цяпер няма лёгкіх рашэнняў, яны закрануць усіх, — цытуе словы дзейнага прэм'ера Інгрыды Шыманітэ Delfi. — Але толькі, калі мы згуртуемся, мы хутчэй пераадолеем гэты перыяд".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.