Былы віцэ-прэм'ер назваў заробкі кіраўнікоў у беларускіх рэгіёнах
 
  Грошы, ілюстрацыйнае фота
Кіраўнікі ў рэгіёнах атрымліваюць заробкі, якія перавышаюць сярэдні ў 3-3,5 разу. Такія лічбы назваў у эфіры дзяржтэлеканала СТБ старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы.
"Сёння заработная плата выбудаваная так, што кіраўнік, калі ёсць вытворчасць, зарабляе па сем-восем тысяч. Гэта ўжо і ёсць прывабнасць", — заявіў былы віцэ-прэм'ер.
Русы дадаў, што кіраўнікоў забяспечваюць жыллём, "ёсць умовы для жыцця".
Канкрэтныя рэгіёны з такімі заробкамі ў кіраўнікоў ён не агучыў.
Паводле інфармацыі Белстата, сярэдні заробак у Беларусі ў кастрычніку склаў 2363,4 рубля. Гэта на 49,5 рубля больш, чым у верасні.
 
     
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
