Былы тэлевядоўца Дзяніс Кур'ян абурыўся затрыманнямі каля крамы symbal.by

Былы вядучы тэлеканалаў БТ і АНТ Дзяніс Кур'ян абурыўся затрыманнямі каля крамы symbal.by. Адпаведны пост ён апублікаваў у сваім акаўнце ў Instagram.
"Набыў у @symbalby байку з сімвалічным слоганам “Беларусь — край дужых”. На ёй наш сімвал, зубр. З’яўленне волата было, як памятаеце, кульмінацыяй адкрыцця Еўрапейскіх гульняў. На якія мы ў нашую мірную краіну запрасілі ўвесь свет. Ёсць тыя, у каго сваё бачанне “краю дужых”? Дужых з аўтазаку, якія могуць выскакнуць на “хапун” у любым месцы без прычыны?" — абураецца тэлевядоўца.
Кур'ян заклікае кіраўніцктва міліцыі адказаць на пытанніе: "Што гэта было ля крамы? Хто затрыманыя? Нейкія шпіёны, бандыты, якіх было патрэбна браць неадкладна і жорстка?"
23 чэрвеня Павел Белавус абвясціў, што крама symbal.by працуе апошні тыдзень, бо не вытрымала ціску з боку дзяржаўных органаў. На распродаж у краму пайшлі пакупнікі, якім там не хапіла месца. Чарга выцягнулася на вуліцу. Праз нейкі час прыехаў аўтазак з амапаўцамі, якія пачалі затрымліваць пакупнікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.