Былы гулец "Кубані" Жаўнерчык падпісаў кантракт з БАТЭ (фота)
Абаронца ўжо выступаў за барысаўчан у 2004-2008 гадах.
Гулец нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі Максім Жаўнерчык будзе выступаць за барысаўскі БАТЭ. Абаронца ўжо падпісаў кантракт, паведамляе прэс-служба футбольнага клуба.
Нагадаем, Максім Жаўнерчык выступаў за БАТЭ на працягу пяці сезонаў (у 2004-2008 гады), тройчы станавіўся чэмпіёнам краіны. У апошнія пяць сезонаў Жаўнерчык гуляў за краснадарскую "Кубань", у 126 матчаў забіў два галы.
Паводле слоў Жаўнерчыка, у яго былі варыянты працаўладкавання за межамі Беларусі, аднак ён "вырашыў накіраваццца дахаты, у БАТЭ". "Шчыра кажучы, у форме іншага беларускага клуба сябе ўжо не ўяўляю... Магу сказаць шчыра: я не прыехаў сюды зарабляць грошы", — кажа футбаліст.
Фота: ФК БАТЭ