Былога каменданта педуніверсітэта падазраюць у буйным крадзяжы
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на былога каменданта навучальнага корпуса Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя Максіма Танка.
Жанчыну падазраюць у буйным крадзяжы сродкаў ВНУ, піша "Ежедневник". 61-гадовай жанчыне пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Паводле папярэдніх звестак, з 26 лютага 2010 года па 18 красавіка 2013 года падазроная фіктыўна ўладкавала на працу ў корпус па вуліцы Савецкай, 18 дзвюх жанчын. Адну аформілі гардэробшчыцай, а другая — дворнікам. Пры гэтым на абедзвюх жанчын былі аформлены банкаўскія зарплатныя карткі.
Насамрэч жанчыны не працавалі, а іх заробкі брала сабе камендант, у якой былі і банкаўскія карткі жанчын. Паводле папярэдніх падлікаў следства, за тры гады падазраваная скрала больш за 84 мільёны рублёў, якія належаць універсітэту.
Фота — primorye24.ru