Буйную партыю марскіх далікатэсаў канфіскавалі ў Мінску
Кошт нелегальнай партыі ікры і морапрадуктаў ацэньваецца ў 87 тысяч долараў.
Чорную і чырвоную ікру, мяса краба, печань траскі, фасаваныя марскія водарасці ўвозілі з Расіі. Грамадзянін Азербайджану, які пражывае ў Мінску, арганізоўваў нелегальныя пастаўкі і прадаваў тавар на сталічных рынках. Пры гэтым прадукты захоўваліся без выканання санітарных нормаў, у пераабсталяваным гаражы.
Цяпер яму пагражае штраф да 15 мільёнаў рублёў за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, інфармуе БЕЛТА.