Букмекеры ўпэўненыя ў перамозе "Баера" над БАТЭ
Букмекерскія канторы аддаюць адназначную перамогу леверкузенскаму "Баеру" ў першым матчы групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў супраць барысаўскага БАТЭ. Каэфіцыент на выйгрыш беларускага клуба на міжнародных таталізатарах WilliamHill і Bwin складае 13 і 13,5 (калі паставіць 1 долар на перамогу БАТЭ, то можна атрымаць 13 або 13,5 долараў, калі барысаўчане адолеюць "Баер").
На поспех нямецкага клуба каэфіцыент складае 1,25. Шанцы на нічыйны вынік ацэньваюцца ў 5,5-6 да аднаго. Такія ж каэфіцыенты выставілі і беларускія букмекерскія канторы.
Нагадаем, БАТЭ стартуе ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў выязным матчам з "Баерам", які адбудзецца 16 верасня ў 21.45 па беларускім часе.