Букмекеры лічаць, што беларускія футбалісты перамогуць македонцаў
Букмекерскія канторы лічаць зборную Беларусі па футболе фаварытам у матчы супраць Македоніі. Заключны для беларусаў матч адбору на чэмпіянат Еўропы 2016 года пройдзе сёння, 12 кастрычніка на “Барысаў-Арэне”.
Bet365 на перамогу беларусаў дае каэфіцыент 1.80, на нічыю — 3.60, на перамогу македонцаў — 5.25.
William Hill таксама дае каэфіцыент 1.80 на перамогу Беларусі, на нічыю — 3.40, на перамогу Македоніі — 4.75.
Bwin: Перамога Беларусі — 1.80, нічыя — 3.40, перамога Македоніі — 4.60, піша pressball.by
Матч пачнецца ў 21.45, яго можна будзе паглядзець у жывым эфіры на тэлеканале “Беларусь 2”.
Фота: ria.ru