Брыгадзіра сельгаспрадпрыемства вінавацяць у крадзяжы кароў на 160 тысяч рублёў
Скрыншот відэа з крадзенымі каровамі / МУС
Міліцыя затрымала на дарозе "Бабруйск-Мазыр" машыну, у якой перавозілі шэсць бычкоў з ідэнтыфікацыйнымі біркамі. Высветлілася, што буйная рагатая жывёла належыць сельгаспрадпрыемству з Кіраўскага раёна.
— Устаноўлена, што брыгадзір аб'екта аграпрамысловага комплексу разам з змоўшчыкамі на працягу некалькіх месяцаў выкрадаў жывёл. Патэнцыйныя пакупнікі прыязджалі па начах на ферму і забіралі жывёлу, за якую разлічваліся наяўнымі па заніжаным кошце. Толькі адзін 28-гадовы прадпрымальнік з Магілёва з верасня да лістапада купіў такім чынам 54 асобіны буйной рагатай жывёлы, — піша прэс-служба МУС.
У ходзе інвентарызацыі ў комплексе выяўлена нястача 79 галоў на агульную суму больш за 160 тысяч рублёў. Пракуратура Кіраўскага раёна ўзбудзіла крымінальную справу за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Усе ўдзельнікі схемы затрыманыя.