Брыгада расійскага АМАПа зняла беларуса з цягніка ў Екацярынбургу
У расійскім Екацярынбургу брыгада АМАП затрымлівала беларускага "іпэшніка" проста на вакзале, піша onliner.by. 55-гадовы мужчына знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку за ўхіленне ад падаткаў у асабліва буйным памеры.
Як паведамляе Уральская транспартная пракуратура, у 2010-2011 гадах прадпрымальнік падаваў у дэкларацыях недакладныя звесткі. Ён не заплаціў падаходны падатак, а таксама схаваў падатак на даданую вартасць. Агульная сума недаплачаных падаткаў склала больш за 700 мільёнаў рублёў, што па курсе на пачатак 2011 года было больш за 200 тысяч долараў.
Цяпер прадпрымальніка ўзялі пад варту. Пытанне пра выдачу яго ў Беларусь вырашыць Генпракуратура Расійскай Федэрацыі.
На радзіме прадпрымальніку пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі за ўхіленне ад падаткаў у асабліва буйным памеры.
Фота: geo.web.ru