Брэсцкія падаткавікі недалічыліся грошай ад прыбіральняў

Прыбіральня, ілюстрацыйнае фота

Прыбіральня, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Падатковая інспекцыя ў Брэсцкай вобласці правяла рэйд па сетцы платных прыбіральняў. У выніку выявіліся факты ўтойвання наяўнай выручкі. Паведамляецца, што кампанія схавала ад падаткаў больш за 150 тысяч рублёў. Таксама падаткавікі заяўляюць, што з гэтай сумы выплочваліся заробкі "ў канвертах".

Акрамя таго ўладальнік фірмы выступаў пасярэднікам пры страхаванні аўто, якія выязджаюць у краіны Еўрасаюза. Пры гэтым страхавая кампанія была зарэгістраваная не ў Беларусі. Згодна з беларускім заканадаўствам такая пасярэдніцкая дзейнасць з'яўляецца незаконнай і забараняецца. Даход ад продажу страхавых полісаў перавысіў 200 тысяч рублёў.

Кіраўніка кампаніі і шасцярых касіраў аштрафавалі за парушэнні парадку прыёму грошай гатоўкай. Таксама пачатая адміністрацыйная справа за ажыццяўленне забароненай прадпрымальніцкай дзейнасці — за гэта пагражае штраф у памеры да 500 базавых велічынь (на сёння гэта 21 тысяча рублёў) і канфіскацыя да 100% сумы даходу, атрыманага ў выніку забароненай дзейнасці.

Пры гэтым кампанія павінна заплаціць падаткі з утоенай выручкі, у тым ліку з выплачаных заробкаў "у канвертах".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.