Брамнік БАТЭ і дзеткі: кранальныя паводзіны Чэрніка пасля перамогі (відэа)
Пасля таго, як жоўта-сінія прайшлі “Відэатон”, галкіпер барысаўскага клуба падняўся на трыбуну да заўзятараў і пазнаёміў іх з маленькай дачушкай.
Пасля перамогі БАТЭ над “Відэатонам” галкіпер беларусаў Сяргей Чэрнік зрабіў учынак, які расчуліў многіх заўзятараў на трыбунах.
Людзей ён вітаў не адзін, а з маленькай дачкой на руках. У адзін з момантаў брамнік падняўся на трыбуну А1 і з блізкай адлегласці пазнаёміў заўзятараў з дзіцем. У гэты момант адна з жанчын папрасіла галкіпера патрымаць на руках і яе дачку. Чэрнік узяў на рукі малую і пацалаваў у шыю.
Сяргей Чэрнік ужо цягам другога сезону з’яўляецца нязменным вартаўніком брамы барысаўскага футбольнага клуба. Яму належыць рэкордная “сухая серыя” ў чэмпіянаце Беларусі.
Цікава, што Сяргей не любіць размаўляць з прэсай — відаць, за тое, што ў свой час пакрыўдзіўся на некаторыя крытычныя артыкулы. Аднак, як можна заўважыць, да заўзятараў ён ставіцца вельмі адкрыта.
БАТЭ выйшаў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў (відэа, каментарыі, статыстыка)