Больш за 30 сусветных зорак выказалі падтрымку Украіне ў гадавіну вайны
Украіна змагаецца / t.me/V_Zelenskiy_official/
Больш за 30 сусветных зорак выказалі падтрымку Украіне ў гадавіну вайны. Вядомыя акцёры, музыкі і пісьменнікі запісалі спецыяльны відэазварот. Сярод іх — Джулія Робертс, Морган Фрыман, Цімаці Снайдэр.
24 лютага споўніўся год пачатку расійскай агрэсіі. Вольны свет падтрымлівае Украіну ў яе барацьбе, у розных краінах свету праходзяць праўкраінскія акцыі.